Прасцей сказаць, што ў іншых кепска, і таму ў нас добра. Гэта інструмент, каб адцягнуць увагу ад рэальных праблем унутры беларускага грамадства.
Экспертка распавяла, як і чаму мяняюцца асноўныя тэмы прапаганды ўладаў
Дырэктарка Цэнтра новых ідэй, выкладчыца Стакгольмскага ўніверсітэта Леся Руднік — пра характарыстыкі сённяшняй прапаганды з боку ўладаў.
— Мы бачым, што ў беларускай прапагандзе ўсё больш змяншаецца роля, суб'ектнасць і ўвогуле прадстаўленасць беларускіх дэмакратычных сіл, дыяспары, актывістаў, — кажа Леся Руднік у эфіры Обычное утро.

— Нам можа падавацца, што такія матэрыялы выстрэльваюць гучна: выходзяць фільмы, прапаганда выкарыстоўвае новыя трукі, каб паказваць такія матэрыялы. Але калі глядзець колькасна, то такіх матэрыялаў меньш, чым, напрыклад, крытыкі таго, што адбываецца на Захадзе.
Увага прапаганды сканцэнтравана на знешняй палітыцы, што зразумела: гэта інструмент, які нагадвае нам, што беларуская прапаганда, як і расійская, напітваецца, у першую чаргу, за кошт знешніх падзей.
На першым месцы прапаганды, адзначае экспертка, вайна ва Украіне. На другім, калі глядзець агулам, дыскрэдытацыя Захаду. Потым ідуць дасягненні рэжыму. А галоўнай платформай для прапаганды з’яўляюцца сацыяльныя сеткі.
— На іх праўладныя блогеры (як Тур або Азаронак) не выклікаюць вялікай увагі. Бо яны, па-першае, вельмі адыёзныя, а па-другое, іх перыядычна блакуюць праз скаргі, што стварае ім тэхнічныя абмежаванні.
Руднік таксама адзначае, што прапаганда развіваецца ў TikTok.
— І развіваюцца даволі моцна і агрэсіўна. Небяспека гэтага развіцця заключаецца ў тым, што яны вельмі акуратна спрабуюць падыходзіць да аўдыторыі — да маладых людзей або людзей, якія традыцыйна не з'яўляюцца ранейшай аўдыторыяй прапаганды.
Там ёсць карыкатурныя вобразы Лукашэнкі і яго сына, шмат здымаюць пра войска, паказваюць флэшмобы. З аднаго боку, гэта выглядае як нешта карыкатурнае, з іншага, ёсць пласт публікацый, якія выглядаюць як шчырае меркаванне грамадзян, пры гэтым па шэрагу рэчаў можна зразумець, што «людзі працуюць».
Але ёсць і тыя, хто індывідуальна вырашае падтрымаць уладу і ідзе з гэтым у TikTok. Таму не трэба казаць, што тое, што мы бачым на гэтай платформе, гэта выключна прапаганда, а не шчырае меркаванне людзей. Гэта важна разумець, каб мы не траплялі ў ілюзію, што няма людзей, якія падтрымліваюць Лукашэнку.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное