Политика

Святлана Ціханоўская: «Я прысвячаю гэтую прэмію беларусам»

Лідарка беларускіх дэмсілаў узнагароджаная прэміяй Menschen in Europa.

Падчас візіту ў Германію Святлана Ціханоўская атрымала прэмію «Cмелыя жанчыны за свабоду і дэмакратыю». Цырымонія традыцыйна адбылася ў нямецкім горадзе Пасау ў межах штогадовай праграмы Menschen in Europa, якая адзначае асобаў, што ўнеслі значны ўклад у абарону правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.

Фота: прэс-служба лідаркі дэмсілаў

У сваей прамове Ціханоўскай прысвяціла прэмію ўсім беларусам і падкрэсліла, што менавіта людзі вызначаюць Беларусь і будучыню краіны:

Менавіта людзі вызначаюць Беларусь і яе будучыню, а не злачынны рэжым Лукашэнкі. Людзі, якія адчайна змагаюцца кожны дзень, каб зрабіць Беларусь свабоднай, незалежнай і еўрапейскай.

І сёння прысвячаю гэтую прэмію маім суайчыннікам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)