У Вільні і Варшаве прайшлі акцыі да Дня салідарнасці з палітзняволенымі

Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць тых, хто загінуў за кратамі, і выказалі салідарнасць з усімі, хто застаецца ў зняволенні.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

21 траўня адзначаецца Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Ён прымеркаваны да чацвёртых угодкаў смерці ў шклоўскай турме Вітольда Ашурка. Імпрэзы да гэтай даты пачаліся 18 траўня і працягнуцца цэлы тыдзень у розных краінах.

У Вільні на Кафэдральнай плошчы таксама сабраліся людзі, каб ўзгадаць тых, хто пацярпеў ад рэжыму за сваю пазіцыю. Інсталяцыя, якую ўсталявалі актывісты, складалася з дзясятка чорных кашуль, што сімвалізуюць цяперашніх палітзняволеных, і сямі белых — душы памерлых вязняў.

— Вітольд Ашурак верыў, што перамены хутка настануць — давайце і мы будзем у гэта верыць і змагацца далей. Бо самае простае — гэта паддацца адчаю і скласці рукі. Але мы з вамі не можам сабе дазволіць такой «раскошы». І чым больш мы будзем актыўныя, тым хутчэй яны настануць, — адзначыла з сваёй прамове Святлана Ціханоўская.

Яны таксама звярнулася да беларусаў у Беларусі.

— Дарагія, я ведаю, што вам цяжка, але цяпер не час для роспачы. Я ведаю, што вы не верыце прапагандзе, не верыце рэжыму і па-ранейшаму чакаеце пераменаў. І перамены абавязкова прыйдуць. Мы робім для іх і для вызвалення нашых палітвязняў усё магчымае».

Акцыя «Шлях да волі праз кайданы» прайшла таксама ў Варшаве, паведамляе Еўрарадыё.

На акцыі выступілі палітыкі Зянон Пазняк, Павел Латушка, Аляксей Дзіквіцкі, ксёнз Вячаслаў Барок, экс-палітвязынкі Ірына Шчасная, Антаніна Канавалава і іншыя.

Фота: Аляксей Дзікавіцкі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)