Як выглядае магіла Алеся Пушкіна
Адзін з вернікаў наведаў магілу вядомага беларускага мастака Алеся Пушкіна, які распісваў і рэстаўраваў храмы, а памёр у зняволенні, з нагоды 60-годдзя з дня ягонага нараджэння.
Вернік, які сам быў асуджаны і пасля вызвалення застаўся ў Беларусі, ушанаваў памяць мастака і выклаў у сацсетцы фота і відэа, на якіх бачна, як цяпер выглядае магіла Алеся Пушкіна, піша katolik.life. Яго пахавалі на ягонай радзіме — у вёсцы Бобр Крупскага раёну.
На надмагільным камені ўсталяваны сціплы, але асаблівы, па-мастацку аформлены помнік: каваны крыж з беларускімі сімваламі, з выявамі кветак, якія быццам прабіваюцца скрозь краты. Крыж атуляе цярновы вянок, пад ім прыхаваная нацыянальная сімволіка.
На адваротным баку шыльды выбітыя словы верша Аляксандра Лукашука, на якія напісаў песню «Калыханка» Лявон Вольскі.
«...І голасу ўсіх не пазбавяць, Толькі цябе. І не пазбавяць усіх Радзімы, Толькі цябе. І ў турму ўсіх ня кінуць, Толькі цябе. І на вайне ўсіх не заб’юць, Толькі цябе. Але любіць будуць Толькі цябе. І памінаць у малітве будуць Толькі цябе, Бо голас Беларусі Толькі ты».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное